wd wp Пошук:

Эцьен Луі Малюс

Эцьен Луі Малюс (фр.: Étienne Louis Malus; 23 ліпеня 1775 — 23 лютага 1812) — французскі інжынер, фізік і матэматык.

Ваенная кар’ера

У 1793 годзе Малюс паступіў у Інжынернае вучылішча ў Мезьеры, якое, аднак, прымушаны быў неўзабаве пакінуць; перайшоўшы ў Політэхнічнае вучылішча, ён пад кіраўніцтвам Гаспара Монжа актыўна заняўся вывучэннем матэматычных навук. Пасля заканчэння вучылішча, у 1796 годзе, Малюс паступіў у дзеючую армію і прымаў удзел у экспедыцыі Напалеона ў Егіпет. У 1801 годзе Малюс вярнуўся ў Францыю, у 1802—1803 гг. працаваў на фортах у Лілі, затым у іншых крэпасцях. З 1806 па 1809 гг. быў памочнікам начальніка крэпасці Страсбург.

Навуковая праца

Затым быў прызваны ў Парыж, дзе заняў пасаду экзаменатара пры Політэхнічным вучылішчы. Працы яго адносяцца амаль выключна да оптыкі; першыя даследаванні (1800—1807) па аналітычнай оптыцы не ўяўляюць цікавасці, бо выкладзены з пункту гледжання ньютанавай тэорыі святла. У 1808 годзе Малюс адкрыў з’яву палярызацыі святла адлюстраваннем. Адначасова з Ж.-Б. Біё адкрыў палярызацыю святла пры праламленні. У 1810 годзе стварыў тэорыю падвойнага праменепраламлення святла ў крышталях. Адкрыў закон Малюса аб інтэнсіўнасці святла, які прайшоў праз палярызатар. Прыдумаў спосаб высвятлення напрамку аптычнай восі крышталя.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1812 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фізікі Францыі