wd wp Пошук:

Эфеб з Антыкітэры

Эфеб c Антыкітэры (грэч.: Έφηβος των Αντικυθήρων) — старажытнагрэчаская бронзавая статуя вышынёй 194 см, знойдзеная лаўцамі губак у 1901 годзе ля берагоў Антыкітэры разам са знакамітым антыкітэрскім механізмам.

Вылаўленыя з мора фрагменты паступілі ў Нацыянальны археалагічны музей Афін, дзе з іх была складзена цэласная статуя; у 1950-я гады рэстаўрацыя праводзілася паўторна. У выцягнутай правай руцэ юнак раней трымаў сферычны прадмет. На падставе гэтага выказваюцца здагадкі, што гэта Персей з галавой Гаргоны або Парыс з яблыкам разладу. У апошнім выпадку аўтарам скульптуры, датаванай 340-мі гадамі, мог быць вядомы па пісьмовых сведчаннях паслядоўнік Паліклета па імі Ефранор.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Make Lists, Not War — 2013.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальны археалагічны музей Афін
Катэгорыя·Скульптуры Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавыя скульптуры
Катэгорыя·Падводная археалогія
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта