wd wp Пошук:

Антыкітэрскі механізм

Адна з частак механізму
Схема механізму

Антыкітэрскі механізм (грэч.: Μηχανισμός των Αντικυθήρων) — механічная прылада, знойдзеная ў 1902 годзе на затанулым старажытным судне недалёка ад грэчаскага вострава Антыкітэра (грэч.: Αντικύθηρα). Датуецца прыблізна 100 годам да н.э. (магчыма, да 150 гады да н.э.) Захоўваецца ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Афінах.

Механізм змяшчаў вялікую колькасць бронзавых шасцярняў у драўляным корпусе (які амаль адразу рассохся і разваліўся пасля уздыму на паверхню), на якім былі размешчаны цыферблаты са стрэлкамі і, паводле рэканструкцыі гама-тамаграфіяй, выкарыстоўваўся для разліку руху нябесных целаў. Іншыя прылады падобнай складанасці невядомыя ў эліністычнай культуры. У ім выкарыстоўваецца дыферэнцыяльная перадача, якая была вынайдзена не раней за XVI ст., а ўзровень мініятурызацыі і складанасць супастаўныя з механічнымі гадзіннікамі XVIII ст. Прыблізныя памеры механізму ў зборы 33×18×10 см.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Аналагавыя камп’ютары
Катэгорыя·Нацыянальны археалагічны музей Афін
Катэгорыя·Гісторыя астраноміі
Катэгорыя·Антычная навука
Катэгорыя·Механічныя злічальныя машыны
Катэгорыя·Астранамічныя інструменты
Катэгорыя·Раннія камп’ютары
Катэгорыя·Недарэчныя артэфакты
Катэгорыя·Гісторыя тэхнікі