wd wp Пошук:

Эрыяфііды

Галы ад кляшча Eriophyes tiliae

Эрыяфііды[1] (Eriophyidae)  — сямейства кляшчоў з надсямейства Eriophyoidea атраду Trombidiformes. Больш за 3700 відаў. Сярод іх небяспечныя шкоднікі лясных і культурных раслін (Eriophyes pyri, Eriophyes mali, Acalitus phloeocoptes, Calepitrimerus vitis і іншыя кляшчы). Высмоктваючы сокі, яны выклікаюць дэфармацыю тканак і ўтварэнне галаў, некаторыя пераносяць вірусы раслін. Мікраскапічнага памеру кляшчы (0,1—0,3 мм), форма цела чэрвепадобная або верацянопадобная. Маюць толькі 4 нагі (дзве заднія пары редукаваны).

Від Abacarus hystrix з’яўляецца самым дробным у свеце прадстаўніком усяго класу павукападобных (і адным з самых дробных відаў тыпу членістаногія ў цэлым) — іх даўжыня ад 0,125 да 0,250 мм.

Класіфікацыя

Больш за 270 родаў і 3700 відаў[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Галаўтваральныя кляшчы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 541
  2. Zhi-Qiang Zhang, Qing-Hai Fan, Vladimir Pesic, Harry Smit, Andre V. Bochkov, A. A. Khaustov, Anne Baker, Andreas Wohltmann, Tinghuan Wen, James W. Amrine, P. Beron, Jianzhen Lin, Grzegorz Gabrys & Robert Husband. Order Trombidiformes Reuter, 1909. in Z.-Q. Zhang. “Animal biodiversity: An outline of higher-level classification and survey of taxonomic richness” (PDF). Zootaxa 3148: 129—138. ISBN 978-1-86977-849-1. http://www.mapress.com/zootaxa/2011/f/zt03148p138.pdf.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Эрыяфііды
Катэгорыя·Сямействы павукападобных