Abacarus (ад лац.: abacus «падліковая або ігральная дошка, панэль» і новалац. acarus «клешч» < стар.-грэч.: ἄκαρι) — род мікраскапічных чатырохногіх кляшчоў з сямейства Eriophyidae (Trombidiformes). Каля 40 відаў, з якіх 20 асацыяваныя з метлюжковымі раслінамі (Poaceae). Уключае шкоднікаў Saccharum officinarum — (від Abacarus sacchari) і іншых культурных і дзікарослых відаў раслін, пераносчыкаў некаторых вірусаў мазаікі лугавых і пашавых траў. Да роду адносіцца драбнюткі прадстаўнік класа павукападобных: від Abacarus hystrix, адзін з самых дробных відаў тыпу членістаногія ў цэлым — іх даўжыня ад 0,125 да 0,250 мм.
Віды: