wd wp Пошук:

Эніа Марыконэ

Эніа Марыконэ (італ.: Ennio Morricone, 10 лістапада 1928, Рым — 6 ліпеня 2020, Рым) — італьянскі кампазітар , кінакампазітар, аранжоўнік і дырыжор. У асноўным пісаў музыку для кіно і тэлебачання. Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай». Лаўрэат прэміі «Оскар» 2007 года за выдатныя заслугі ў кінематографе, васьміразовы лаўрэат нацыянальнай кінапрэміі Італіі «Давід ды Данатэла» за найлепшую музыку да фільма. Эніа стаў вядомым па ўсім свеце за стварэнне музыкі да спагецці-вестэрнаў, знятых Серджа Леонэ, уключаючы «За прыгаршчу долараў» (1964), «На некалькі долараў больш» (1965), «Добры, дрэнны, злы» (1966), «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (1968), «За прыгаршчу дынаміту» (1971) і «Мяне клічуць Ніхто» (1973).

Біяграфія

Нарадзіўся у сям’і прафесійнага джазавага трубача Марыа Марыконэ і хатняй гаспадыні Ліберы Рыдольфі. Ён быў старэйшым з пяці дзяцей. Калі Марыконэ споўнілася 9 гадоў, ён паступіў у кансерваторыю Святой Чэчыліі ў Рыме, дзе правучыўся ў агульнай складанасці 11 гадоў, атрымаўшы 3 дыпломы — па класе трубы ў 1946 годзе, па класе аркестра (фанфар) у 1952 годзе і па класе кампазіцыі ў 1953 годзе.

Калі Марыконэ споўнілася 16 гадоў, ён заняў месца другой трубы ў ансамблі Альберта Фламіні, у якім раней граў яго бацька. Разам з ансамблем Эніа падпрацоўваў, граючы ў начных клубах і гатэлях Рыма. А годам пазней Марыконэ уладкаваўся ў тэатр, дзе прапрацаваў адзін год музыкантам, а потым тры гады кампазітарам. У 1950 годзе ён пачаў аранжаваць песні папулярных кампазітараў для радыё. Апрацоўкай музыкі для радыё і канцэртаў ён займаўся да 1960 года, а ў 1960 годзе Марыконэ пачаў аранжаваць музыку для тэлешоў.

Пісаць музыку да фільмаў Марыконэ пачаў толькі ў 1961 годзе, калі яму было 33 гады. Ён пачаў з італьянскіх вестэрнаў, з жанру, з якім цяпер трывала асацыюецца яго імя. Шырокая вядомасць прыйшла да яго пасля працы над фільмамі яго былога аднакласніка, рэжысёра Серджа Леонэ.

З 1964 Марыконэ працаваў у гуказапісвальнай кампаніі «RCA», дзе аранжаваў сотні песень для такіх знакамітасцяў, як Джані Марандзі, Марыа Ланца, Міранда Марціна і іншых.

Праславіўся ў Еўропе, Марыконэ быў запрошаны для працы ў галівудскім кінематографе. У ЗША Марыконэ напісаў музыку для фільмаў такіх вядомых рэжысёраў, як Джон Бурмен, Вольфганг Пэтэрсан, Бары Левінсан, Тэрэнс Малік, Раман Паланскі, Олівер Стоўн, Браян Дэ Пальма, Майк Нікалс, Джон Карпентэр і іншых. Адметную музыку ўключаюць фільмы «Які выганяе д’ябла 2» (1977), «Дні жніва» (1978), «Нешта» (1982), «Недатыкальныя» (1987), «Ваенныя страты» (1988), «Багсі» (1991), «На лініі агню» (1993), «Выкрыццё» (1994), «Воўк» (1994), «Булварт» (1998) і «Місія на Марс» (2000).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119011328 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Ennio Morricone // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119011328 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. https://www.lefigaro.fr/musique/le-compositeur-ennio-morricone-fidele-collaborateur-de-sergio-leone-est-mort-20200706
  5. https://www.lavanguardia.com/cultura/20200706/482146286629/ennio-morricone-muere-compositor-roma-91-anos.html
  6. https://www.reuters.com/article/people-morricone/italian-composer-ennio-morricone-dies-report-idUSR1N2CT01N
  7. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 4 класа
Катэгорыя·Дырыжоры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінакампазітары Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі Св. Цэцыліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Дырыжоры Італіі
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лацыа
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»