wd wp Пошук:

Джані Марандзі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марандзі.

Джані Марандзі (італ.: Gianni Morandi, поўнае імя — Джан Луіджы Марандзі, італ.: Gian Luigi Morandi; нар. 11 снежня 1944, Мангідора, Італія) — італьянскі музыкант, пераможца фестывалю ў Сан-Рэма ў 1987 годзе. Камандор ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2005).

Біяграфія

Джані Марандзі нарадзіўся ў 1944 годзе. Першы альбом запісаў у 1963 годзе. Вядомасць яму прынесла песня Andavo a cento all’ora («Я ехаў на ста кіламетрах у гадзіну»). Пік яго папулярнасці прыйшоўся на 1960-я гады. Затым яго папулярнасць крыху знізілася, аднак ён застаўся адным з самых вядомых дзеячаў італьянскага шоу-бізнесу. У 1970 годзе Джані Марандзі прадстаўляў Італію на конкурсе «Еўрабачанне» з песняй Occhi di ragazza («Вочы дзяўчыны»), дзе заняў 8-е месца.

У 1972 годзе ўпершыню прымае ўдзел у фестывалі Сан-Рэма. У 1983 годзе мае вялікі поспех у Сан-Рэма з песняй La mia nemica amatissima («Мой самы любімы вораг»). У 1987 годзе 42-гадовы Марандзі займае першае месца на фестывалі Сан-Рэма з песняй Si può dare di più («Можна даць больш»). У 1995 годзе разам з Барбарай Кола заняў на фестывалі Сан-Рэма другое месца з песняй In amore («У любові»). У 2000 годзе Маандзі зноў прыняў удзел у Сан-Рэма і заняў трэцяе месца з песняй Innamorato («Закаханы»).

Джані Марандзі таксама зняўся ў шэрагу фільмаў, у адным з іх («Сіла кахання», La forza dell’amore) — разам са сваёй дачкой Мар’янай.

Усяго запісаў 34 альбомы і праспяваў больш за 400 песень. Агульны тыраж прададзеных дыскаў перавысіў 30 мільёнаў. У цяперашні час працягвае актыўную студыйную і гастрольную дзейнасць.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119461706 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Gianni Morandi // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Gianni Morandi // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119461706 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Балоння
Катэгорыя·Акцёры Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Італіі
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 1970
Катэгорыя·Прадстаўнікі Італіі на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прадзюсары Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта