wd wp Пошук:

Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы

Энтані (Антані) Эшлі Купер Шэ́фтсберы (англ.: Anthony Ashley Cooper, 3rd Earl of Shaftesbury; 26 лютага 1671, Лондан — 4 лютага 1713, Неапаль) — англійскі філосаф, пісьменнік і палітык, дзеяч асветы. Трэці граф Шэфтсберы. Аўтар прац, сабраных у трох тамах «Характарыстыка людзей, нораваў, думак, часоў», прысвечаных этычным, эстэтычным, рэлігійным і палітычным праблемам.

Светапогляд

Вучань Дж. Лока. Выказаў асноўныя ідэі, уласцівыя ранняму Асветніцтву, напісаў шэраг прац па этыцы, сабраных пад агульнай назвай «Характарыстыка людзей, нораваў, думак, часоў», т. 1—3, 1711). Зыходны пункт яго светапогляду — ідэі кембрыджскай школы платонікаў. Аднак Э. Шэфтсберы звяртаўся непасрэдна да прац Платона, Плаціна і іншых старажытнагрэчаскіх філосафаў, дзякуючы чаму яго платанізм пазбавіўся сярэдневяковай трансцэндэнтнай тэалагічнай формы і набыў больш натуральны выгляд. Імкнуўся распрацаваць эстэтычную канцэпцыю навакольнага свету і лічыў, што толькі яна дазваляе зразумець рэчаіснасць у якасці жывога, арган. і гарманічнага цэлага, а не атаясамлівае прыроду з мёртвым ме-ханізмам. Эстэтызацыя космасу ў філасофіі Э. Шэфтсберы служыць перадумовай эстэтычнага падыходу да чалавека, сцвярджэшыў аб непарыўным адзінстве прыгажосці і маральнасці, эстэтычным характары дасканаласці.

Філасофскія разважанні Э. Шэфтсберы канцэнтруюцца ў яго вучэнні аб аўтаномнай этыцы, цэнтральны момант якога — палажэнне ара самастойнасць маралі і яе незалежнасць ад рэлігіі і сацыяльных умоў. Крытэрый маральнага характару чалавечых учынкаў Э. Шэфтсберы бачыў у іх матывах, а не ў наступствах; адсюль маральнасць выстунае побач з прыгажосцю і гармоніяй, якія ўключаюцца ў сістэму маральных каштоўнасцей. Ідэалам сваёй маральнай філасофіі і яе задачай лічыў выхаванне дасканалай, гарманічна развітой асобы, якая разумее сэнс прыгажосці і дабрачыннасці; каб падтрымліваць сувязі з космасам, такая асоба павінна кіравацца не толькі розумам, але і яго процілегласцю — энтузіязмам.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. Shaftesbury // Indiana Philosophy Ontology Project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. http://www.historyofparliamentonline.org/volume/1690-1715/member/ashley-anthony-1671-1713
  7. 1 2 Kindred Britain
  8. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Філосафы Англіі
Катэгорыя·Эстэтыкі
Катэгорыя·Памерлі ў 1713 годзе
Катэгорыя·Філасофія мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Неапалі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Філосафы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1671 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане