Энтані Куін (англ.: Anthony Quinn, 21 красавіка 1915 — 3 чэрвеня 2001) — амерыканскі акцёр
, пісьменнік і мастак мексіканскага паходжання. Двойчы быў удастоены прэміі «Оскар» за ролі другога плана (1952 — «Віва Сапата!»; 1956 — Гаген ў фільме Вінсента Мінелі «Прага жыцця»). Сярод іншых буйных кінапрац — правадыр бедуінаў ў аскараноснай карціне Дэвіда Ліна «Лоўрэнс Аравійскі» (1962) і грэк Зорба ў аднайменным фільме Михаліса Какаяніса 1964 года. Таксама зняўся ў двух знакамітых фільмах Мустафы Акада «Мухамад — пасланнік Бога» (у ролі Хамза, дзядзькі прарока Мухамада) і «Леў Пустыні» (у ролі Амара аль-Мухтара).