wd wp Пошук:

Эмілі Дзікінсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзікінсан. Эмілі Элізабэт Дзікінсан (англ.: Emily Elizabeth Dickinson, 10 снежня 1830 год, Амхерст, штат Масачусетс — 15 мая 1886 года, там жа) — амерыканская паэтэса.

Біяграфічныя звесткі

Эмілі нарадзілася другой з трох дзяцей у пурытанскай сям’і Эдварда Дзікінсана, багатага адваката, кангрэсмена і Эмілі Норкрас. Дзедам Эмілі быў Самуэль Фаўлер Дзікінсан, заснавальнік Коледжу Амхерст. У доме Дзікінсаў прытрымліваліся строгіх пратэстанцкіх правілаў. Эмілі наведвала пачатковую школу на Плезэнт Стрыт, у 1840 годзе паступіла разам з сястрой у Коледж Амхерст, які за два гады да гэтага стаў прыймаць дзяўчынак. У каледжы Эмілі вывучала англійскую мову, латынь, літаратуру, батаніку, геалогію, псіхалогію і арыфметыку. Скончыла каледж у 1847 годзе, а потым, з 10 жніўня да 25 сакавіка 1848 года, вучылася ў жаночай семінарыі Маўнт-Холіноўк, у 16 км ад Амхерсту. Прычыны яе сыходу з семінарыі невядомыя. Пасля семінарыі Эмілі вярнулася ў бацькоўскі дом. Да канца жыцця Эмілі Дзікінсан так і не выйшла замуж і засталася ў доме бацькоў[7]. Родны горад Амхерст Эмілі пакідала толькі некалькі разоў для падарожжаў у Філадэльфію, Вашынгтон і Бостан. Пісаць вершы яна пачала ў 30 гадоў. У 1862 годзе Эмілі даслала некалькі сваіх вершаў у выдавецтва «Atlantic Monthly», але рэдактар Томас Хігінсан адмовіўся іх друкаваць па прычыне неадпаведнасці прынятым стандартам вершаў таго часу. Аднак яны пасябравалі і яшчэ шмат гадоў яны перапісваліся, ў лістах Хігінсан даваў парады Дзікінсан ў справах паэзіі.

У гады жыцця Эмілі Дзікінсан было надрукавана толькі сем яе вершаў. Пасля яе смерці 15 мая 1886 года яе малодшая сястра Лавінія знайшла ў закрытай на ключ шафе рукапісы 1775 вершаў Эмілі.

Лавінія папрасіла дапамогі ў выданні вершаў сястры ў Мэйбл Луміс Тод, жонкі мясцовага прафесара астраноміі, таленавітай мастачкі і сяброўкі Эмілі. Пасля шматлікіх спробаў і пры дапамозе Томаса Хігінсана атрымалася выдаць творы Эмілі (у 1890 годзе), але вершы былі адрэдагаваны, каб дапасаваць іх да прынятых у той час эстэтычных правілаў для вершаў. Публікацыя некаторых з вершаў была адхілена з-за асцярогі публічнага меркавання. Аднак, нягледзячы на асцярогі, вершы хутка атрымалі папулярнасць. Толькі ў 1955 годзе быў надрукаваны поўны збор твораў паэтэсы[7]. Гэта дапамагло грамадскасці больш поўна ацаніць медытатыўную лірыку творчасці Эмілі, а аўтар была прызнана як самая таленавітая амерыканская паэтэса[8].

Творчасць

Вершы Эмілі Дзікінсан не маюць аналагаў у паэзіі таго часу. Іх радкі кароткія, назвы, як правіла, адсутнічаюць, і часта сустракаецца незвычайная пунктуацыя і выкарыстанне загалоўных літар. Шматлікія яе вершы ўтрымліваюць матывы неўміручасці і смерці, гэтыя ж сюжэты ёсць і ў яе лістах да сяброў.

На беларускую мову вершы Дзікінсан перакладалі Рыгор Барадулін, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур[9].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 https://www.biography.com/people/emily-dickinson-9274190 Праверана 4 верасня 2018.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Emily Dickinson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. http://asteria.fivecolleges.edu/findaids/amherst/ma167.html Праверана 17 красавіка 2017.
  6. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 291.
  7. 1 2 http://www.bielarus.org/open.php?n=530&a=12 Bielarus.org № 530
  8. Bloom (1999), 9; Ford (1966), 122.
  9. Эмілі Дыкінсан(недаступная спасылка)

Лiтaратура

Беларускія пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1830 годзе
Нарадзіліся 10 снежня
Памерлі 15 мая
Памерлі ў Масачусетсе
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Памерлі ў 1886 годзе
Паэтэсы
Пахаваныя ў Масачусетсе
Асобы
Паэты ЗША
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Масачусетсе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных