wd wp Пошук:

Эміль Хрысціян Хансен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хансен.

Эміль Хрысціян Хансен (дацк.: Emil Christian Hansen; 8 мая 1842, Рыбэ — 27 жніўня 1909, Капенгаген)) — дацкі батанік, хімік і мікрабіёлаг.

Біяграфія

Першапачаткова Хансен атрымаў адукацыю мастака, затым — школьнага выкладчыка біялогіі ва ўніверсітэце Капенгагена.

З 1877 года Эміль Хансен пачынае працаваць фізіёлагам закісання ў Лабараторыях фірмы Carlsberg ў Капенгагене. У 1879—1909 гадах — дырэктар фізіялагічнага аддзела Лабараторый гэтага завода. Праводзіў даследаванні па марфалогіі і фізіялогіі дражджэй, адкрыў метад гадоўлі дражджэй з адной клеткі ў вялікіх аб’ёмах для прамысловай вытворчасці піва. У 1881 годзе ўпершыню атрымаў чыстую культуру піўных дражджэй, што значна палепшыла якасць прадукту. Гэтая культура дражджэй атрымала назву Saccharomyces сarlsbergensis. Па тэхналогіях, распрацаваным Хансенам, піўныя дрожджы вырабляюцца і па гэты дзень. Акрамя шматлікіх даследаванняў і артыкулаў пра дрожджы і закісанні, пяру Хансена належыць шмат іншых работ па мікрабіялогіі.

Зноскі

  1. 1 2 Emil Christian Hansen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Emile Christian Hansen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Батанікі Даніі
Катэгорыя·Памерлі ў Ховедстадэне
Катэгорыя·Міколагі Даніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыбэ
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене