wd wp Пошук:

Эміль Тэадор Кохер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кохер.

Эміль Тэадор Кохер (ням.: Emil Theodor Kocher, 25 жніўня 1841, Берн — 27 ліпеня 1917, Берн) — швейцарскі хірург, адзін заснавальнікаў брушной хірургіі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909) «за працы ў галіне фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы».

Біяграфія

Кохер нарадзіўся ў Берне, у сям’і інжынера Якава Аляксандра Кохера і Марыі Кохер (Вермут), якая належыць да высакароднага сярэдняга класа. Маці Тэадора была глыбока рэлігійнай жанчынай і пад яе ўплывам у Тэадора на ўсё жыццё захаваўся інтарэс да філасофіі і рэлігіі.

Скончыў Бернскі ўніверсітэт (1865). З 1872 года прафесар хірургіі і дырэктар хірургічнай клінікі Бернскага ўніверсітэта.

З’яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні функцый і метадах хірургічнага лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы.

Прэзідэнт Германскага хірургічнага таварыства, ганаровы член Лондаскага каралеўскага хмрургічнага таварыства, Рускага хірургічнага таварыства імя М. І. Пірагова і інш.

У 1913 годзе аперыраваў Н. К. Крупскую.

Зноскі

  1. 1 2 Emil Theodor Kocher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Emil Theodor Kocher // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564110 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564110 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. OpenStreetMap — 2004. Праверана 21 кастрычніка 2019.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564110 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 сакавіка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Постаці швейцарскай хірургіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Брэмгартэнскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берне
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Берне
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Медыкі Швейцарыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне