wd wp Пошук:

Эміль Орлік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Орлік.

Эмі́ль О́рлік (чэшск.: Emil Orlík; 21 ліпеня 1870, Прага, Аўстра-Венгрыя28 верасня 1932, БерлінВеймарская рэспубліка) — чэшскі мастак, графік і фатограф.

Біяграфія і творчасць

Эміль Орлік быў сынам краўца. Спачатку ён вывучаў мастацтва ў прыватнай мастацкай школе Генрыха Кніра ў Празе, дзе адным з яго аднакласнікаў быў Паўль Клее. У 1889-94 — жыў у Мюнхене; у 1891-93 — наведваў мюнхенскую Акадэмію мастацтваў.

Пасля выканання вайсковай службы ў Празе, Эміль вярнуўся ў Мюнхен, дзе працаваў для часопіса «Югенд».У 1900-1901 гг. упершыню наведаў Японію з мэтай вывучыць тэхніку каляровай гравюры на дрэве. Пасля паездкі ў Японію Орлік стварыў працы, натхнёныя каляровай ксілаграфіяй, і ў сувязі з гэтым Орліка адносяць да мастакоў япанізму. Акрамя Японіі Орлік пабываў у Кітаі, Расіі і Егіпце.

Орлік уваходзіў у Венскі сецэсіён і быў вядомы ў першую чаргу як мастак-партрэтыст. З 1905 года і да сваёй смерці Эміль Орлік вёў у навучальнай установе пры берлінскім Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а з 1924 года - у Аб’яднаных дзяржаўных школах свабоднага і прыкладнога мастацтва клас афармлення кнігі. У гэты час ім былі напісаны партрэты Эрнста Барлаха, Лавіса Карынта, Ота Дзікса, Кете Кольвіца, Франца Верфеля, Рудольфа Штэйнер, Томаса Мана, Альберта Эйнштэйна. Разам з Максам Райнгартам Эміль Орлік працаваў над дэкарацыямі і касцюмамі для яго спектакляў у Нямецкім тэатры.

У 1917-1918 гадах Орлік прымаў удзел у перамовах па заключэнні Брэсцкага міры ў якасці афіцыйнага мастака.

Адно з твораў Орліка спакваля паспрыяла прыёме Зігмунда Фрэйда ў круг венскіх прафесараў у 1902 годзе.

Галерэя

Спасылкі

Зноскі

  1. http://oxfordindex.oup.com/view/10.1093/benz/9780199773787.article.B00192421
  2. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Постаці Чэхіі
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня