wd wp Пошук:

Эмс

Эмс (ням.: Ems) — рака на паўночным захадзе Германіі. Бярэ пачатак на паўднёва-заходніх схілах гор Теўтобургскі лес, працякае па Паўночна-Германскай нізіне (па землях Паўночны Рэйн-Вестфалія і Ніжняя Саксонія), упадае ў бухту Доларт Паўночнага мора, утвараючы эстуарый даўжынёй 20 км.

Агульная даўжыня 371 км. Сярэдні расход вады вод 80 м ³/с (за 136 км ад вусця).

Злучаная каналамі з басейнам Рэйна, Везера і іншых рэк, з’яўляючыся часткай воднага шляху (месцамі па абводных каналах), які злучае Прырэйнскі прамысловы раён з Паўночным морам. Каля вусця знаходзіцца марскі порт Эмдэн.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Рэкі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
Катэгорыя·Рэкі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак