Эльгыгытгын[1] (руск.: Эльгыгы́тгын) — кратарнае возера на Чукотцы. Размешчана на Анадырскім пласкагор’і, у Чукоцкім раёне, прыкладна за 390 км на паўночны захад ад Анадыра. Дыяметр возера — каля 12 км; глыбіня ў цэнтральнай частцы 169 м; максімальная глыбіня — 174 м; плошча — 119 км²; аб’ём — 14,1 км³; плошча вадазборнага басейна — 293 км².