wd wp Пошук:

Чукоцкі раён

Чукоцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Чукоцкай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі. З’яўляецца самым усходнім раёнам Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Лаўрэнція.

Геаграфія

Размешчаны на паўночным усходзе акругі (амаль цалкам — на Чукоцкім паўвостраве) і абмываецца водамі Чукоцкага мора на поўначы і Берынгавым пралівам на ўсходзе; там жа праходзіць марская мяжа з ЗША. Адзіны раён Расіі, які мае непасрэдны выхад адразу да двух акіянаў — Паўночнага Ледавітага і Ціхага. Працягласць берагавой паласы Чукоцкага мора ў межах раёна складае 580 км, Берынгава мора — 370 км.

Чукоцкі муніцыпальны раён на поўдні мяжуе з Правідзенскім раёнам, на захадзе з Іульцінскім раёнам.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Чукоцкай аўтаномнай акругі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных