wd wp Пошук:

Элеанора Ганзага

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганзага.

Элеанора Ганзага дэла Ро́верэ (італ.: Eleonora Gonzaga della Rovere; 31 снежня 1493, Мантуя — 13 лютага 1570, Урбіна) — італьянская арыстакратка з дынастыі Ганзага, у шлюбе — герцагіня Урбінская.

Біяграфія

Старэйшая дачка Франчэска Ганзага, маркграфа Мантуі, і Ізабелы д’Эстэ. У верасні 1509 выйшла замуж за Франчэска Марыя дэла Роверэ, герцага Урбінскага і пляменніка папы Юлія II. У 1516 пераемнік Юлія, Леў X, захапіў Урбіна, і княжацкая пара была вымушана бегчы да бацькоў Элеаноры. Назад яны вярнуліся праз пяць гадоў, калі, скарыстаўшыся смерцю папы, Франчэска Марыя вярнуў свае ўладанні.

Дзеці Элеаноры:

Вядомы партрэт герцагіні, напісаны Тыцыянам каля 1537. Акрамя гэтага Элеанору Ганзага называюць магчымай мадэллю вялікага венецыянца для карцін Дзяўчына ў футравай накідцы і La bella, а таксама прататыпам «Венеры Урбінскай».

Зноскі

  1. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Ганзага
Катэгорыя·Памерлі ў 1570 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Урбіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Дэла Роверэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мантуі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Марке
Катэгорыя·Жанчыны Рэнесансу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1493 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня