wd wp Пошук:

Эландскі мост

Эландскі мост (шведск.: Ölandsbron) — аўтадарожны мост у Швецыі, які злучае горад Кальмар на беразе Скандынаўскага паўвострава з горадам Фер’естадэн на востраве Эланд на ўсходзе ад Кальмара, перасякаючы тым самым праліў Кальмарсунд. Узімку праліў Кальмарсунд можа замярзаць, а ветравыя хуткасці цячэнняў звычайна не перавышаюць 4 км/г[1].

Дарожнае палатно на мосце

Даўжыня моста роўная 6 072 метра, ён мае 156 апор і характэрны горб у заходняй яго частцы, створаны, каб забяспечыць 36-метровы прасвет суднаў, якія праходзяць пад мостам. Мост з’яўляецца самым доўгім у Швецыі. Эрэсунскі мост перавышае яго па даўжыні, але толькі частка яго знаходзіцца ў Швецыі.

Фатаграфія эландскага моста, від з вострава Эланд

Зноскі

  1. Значэнне слова «Кальмарсунд» у Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Масты паводле алфавіта
Масты Швецыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
З’явіліся ў 1972 годзе