wd wp Пошук:

Эрэсунскі мост

Эрэсунскі мост (дацк.: Øresundsbroen, шведск.: Öresundsbron) — сумешчаны мост-тунэль, які ўключае 2-пуцявую чыгунку і 4-палосную аўтамагістраль праз праліў Эрэсун. Гэта самая доўгая сумешчаная дарога і чыгуначны мост у Еўропе, якія злучаюць сталіцу Даніі Капенгаген і шведскі горад Мальмё. Мост і тунэль з’яўляюцца часткай міжнароднага еўрапейскага аўтамабільнага маршруту E20, а таксама Эрэсунскай чыгуначнай лініі. Будаўніцтва бесперапыннай лініі Вялікага Бельта (The Great Belt Fixed Link) і Эрэсунскага моста дазволіла звязаць кантынентальную Еўропу са Швецыяй і ўсёй Скандынавіяй. Мост быў спраектаваны дацкай архітэктурнай фірмай Дысінг + Вейтлінг (Dissing + Weitling).

Эрэсунскі мост, здымак са спадарожніка.
Від з боку Капенгагена. Злева — востраў Сальтхольм, справа — штучны востраў Пеберхольм. На гарызонце бачны Мальмё.

Эрэсунскі мост перасякае мяжу паміж Даніяй і Швецыяй, але дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню там няма пашпартнага кантролю. Праводзяцца звычайныя мытныя праверкі ля стэндаў (шапікаў) аплаты праезду па мосце для тых, хто заязджае ў Швецыю, але не для тых, хто заязджае ў Данію.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вантавыя масты
Катэгорыя·Масты Даніі
Катэгорыя·Памежныя масты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Масты Швецыі