wd wp Пошук:

Эдуар Філіп

Эдуар Філіп (фр.: Édouard Philippe, нар. 28 лістапада 1970, Руан) — французскі палітык, дэпутат Нацыянальнай Асамблеі Францыі, мэр горада Гаўр, прэм’ер-міністр Францыі з 15 мая 2017 года па 3 ліпеня 2020 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1970 года ў Руане (дэпартамент Прыморская Сена). У 1992 годзе скончыў Інстытут палітычных даследаванняў («Sciences Po») у Парыжы, у 1996 годзе — Нацыянальную школу адміністрацыі. Працоўную дзейнасць пачаў у Дзяржаўным савеце Францыі, дзе займаўся дзяржаўнымі закупкамі.

Яшчэ падчас навучання ў Sciences Po Эдуар Філіп уступіў у Сацыялістычную партыю і ўдзельнічаў у палітычнай кампаніі тагачаснага прэм’ер-міністра Мішэля Ракара. Затым яго палітычныя погляды ссунуліся ўправа. У 2001 годзе ён быў уключаны ў правы спіс Антуана Руфенаша на муніцыпальных выбарах у Гаўры, і пасля перамогі спіса атрымаў пасаду аднаго з віцэ-мэраў. У 2002 годзе ўпершыню паспрабаваў балатавацца ў Нацынальны сход Францыі па 8-й выбарчай акрузе, але пацярпеў паразу. У гэтым жа годзе па запрашэнні Алена Жупэ прыняў актыўны ўдзел у стварэнні партыі Саюз за народны рух.

У 2004 годзе Жупэ быў вымушаны сысці ў адстаўку з пасады старшыні СНР з-за скандалу з фіктыўным наймам персаналу, і Філіп, які быў генеральным дырэктарам службаў Руху, таксама сышоў у адстаўку, заняўшыся юрыдычнай практыкай у адвакацкім бюро. У 2007 годзе, калі Жупэ на адзін месяц атрымаў партфель міністра экалогіі, Філіп працаваў у яго канцэлярыі, але той пацярпеў паразу ў сваёй акрузе на парламенцкіх выбарах і страціў партфель у другім урадзе Фіёна. У сувязі з гэтым Філіп зноў страціў работу на дзяржаўнай службе і з 2007 па 2010 год быў членам савета дырэктараў энергетычнай кампаніі Areva[6].

У 2008 годзе Эдуар Філіп быў абраны членам Генеральнага савета дэпартамента Прыморская Сена ад кантона Гаўр-5. У гэтым жа годзе зноў быў прызначаны віцэ-мэрам Гаўра, адказваў за эканамічнае развіццё і працу порта, занятасць, прафесійную падрыхтоўку, адукацыю і міднародныя дачыненні. У 2009 годзе ён стаў намеснікам мэра по пытаннях горадабудаўніцтва, гарадской інфрастуктуры і развіцця порта. Пасля адстаўкі Антуана Руфенаша 24 кастрычніка 2010 года абіраецца мэрам Гаўра. З 2007 года з’яўляўся намеснікам дэпутата Нацыянальнага сходу Францыі па 7-ай выбарчай акрузе дэпартамента Прыморская Сена Жана-Іва Бесела. Пасля смерці Бесела ў сакавіку 2012 года фармальна заняў яго месца, але ў працы Нацыянальнага сходу не ўдзельнічаў. На мінулых у чэрвені таго ж года чаргавых выбарах стаў кандыдатам правых па 7-ай акруўе і быў абраны дэпутатам. У сакавіку 2014 года правы спіс, які ўзначаліў Эдуар Філіп, перамог у 1-м туры муніцыпальных выбараў у Гавры, і ён захаваў за сабой пасаду мэра.

У 2016 годзе актыўна падтрымліваў Алена Жупэ пры падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх праймерыз правых.

15 мая 2017 года рашэннем Эманюэля Макрона прызначаны прэм’ер-міністрам Францыі.

11 і 18 чэрвеня 2017 года адбыліся два туры парламенцкіх выбараў, па выніках якіх Сацыялістычная партыя, якая раней мела большасць у Нацыянальным сходзе, пацярпела паразу, страціўшы больш за палову месцаў.

19 чэрвеня прэзідэнт Макрон даручыў Філіпу сфарміраваць новы ўрад, і ўвечары 21 чэрвеня быў аб’яўлены яго склад.

31 кастрычніка 2017 года Палітычнае бюро рэспубліканцаў прыняла рашэнне пра выключэнне з партыі асоб, што ўвайшлі ў дзеючы ўрад, у тым ліку Эдуара Філіпа[7].

3 кастрычніка 2018 года Філіп уступіў на пасаду міністра ўнутраных спраў пасля адстаўкі Жэрара Калона[8] (16 кастрычніка 2018 года партфель міністра ўнутраных спраў атрымаў Крыстаф Кастанер[9]).

Зноскі

  1. 1 2 Sycomore / Assemblée nationale Праверана 15 мая 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 Édouard Philippegouvernement de la République française, 2017. Праверана 18 мая 2017.
  3. 1 2 3 4 Emmanuel Macron picks centre-right Édouard Philippe as PM — 2017. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 15 мая 2017.
  4. http://madame.lefigaro.fr/societe/qui-est-la-femme-du-premier-ministre-edouard-philippe-edith-chabre-170517-132275
  5. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  6. Marion Mourgue Édouard Philippe, un fils spirituel de Juppé au service de Macron(фр.) . Le Figaro (15 мая 2017). Праверана 16 чэрвеня 2017.
  7. Sébastien Tronche Après des semaines d’imbroglio, LR finit par exclure Edouard Philippe et les Macron-compatibles en 15 minutes chrono(фр.) . Europe 1 (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 9 лістапада 2017.
  8. Christine Ducros Édouard Philippe assure l’intérim de Gérard Collomb(фр.) . le Figaro (3 кастрычніка 2018). Праверана 4 верасня 2018.
  9. Remaniement : Castaner à l’intérieur, Guillaume à l’agriculture, Riester à la culture…(фр.) . le Monde (16 кастрычніка 2018). Праверана 2018-2018-10-16.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Руане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»