wd wp Пошук:

Эдуард Тэйтэм

Эдуард Тэйтэм (англ.: Edward Lawrie Tatum; 14 снежня 1909, Боўлдэр, Каларада — 5 лістапада 1975, Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік і генетык, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1952). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне.

Біяграфія

Скончыў Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане (1931). Доктар біяхіміі (1934). Працаваў у Стэнфардскім (1937—1945, 1948—1956) і Ельскім (1945—1948) універсітэтах (з 1946 года прафесар). З 1957 года прафесар Ракфелераўскага інстытута медыцынскіх даследаванняў.

У 1941 годзе выявіў (сумесна з Дж. Бідлам), што ў грыба нейраспоры генная мутацыя прыводзіць да страты штамам здольнасці сінтэзаваць якую-небудзь неабходную для росту амінакіслату, вітамін ці інш. роставы фактар ​​(аўксатрофны мутант), а ў 1945 годзе выявіў гэтую ўласцівасць і ў бактэрый. Адкрыў (сумесна з Дж. Ледэрбергам, 1947) у бактэрый з’яву генетычнай рэкамбінацыі. Сумесна з Дж. Бідлам высунуў канцэпцыю «адзін ген — адзін фермент», якая з’явілася асновай біяхімічнай генетыкі.

Зноскі

  1. 1 2 Edward Lawrie Tatum // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Edward L. Tatum // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Тейтем Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  5. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каларада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генетыкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне