wd wp Пошук:

Эдуард Донал Томас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Томас.

Эдуард Донал То́мас (англ.: Dr. Edward Donnall (Don) Thomas, 15 сакавіка 1920, Март, ЗША — 20 кастрычніка 2012)[7] — амерыканскі ўрач-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1990 годзе разам з Джозефам Мары «за адкрыцці, якія датычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».

Біяграфія

Скончыў універсітэт Тэхаса ў г.Осцін (1943). З 1955 года ў Калумбійскім, з 1963 года Вашынгтонскім універсітэтах, з 1975 года ў Цэнтры па вывучэнні раку г. Сіэтл.

У 1956 годзе Томас першым зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку пры лячэнні лейкеміі.

Аўтар навуковых прац па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т.зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантанта.

Ганаровы прафесар універсітэта Вашынгтона і анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана.

Доктар медыцыны (1946).

Томас быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест.[8]

Памёр ад сардэчнай недастатковасці 20 кастрычніка 2012 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 E. Donnall Thomas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. Edward Donnall Thomas // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. E. Donnall Thomas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Seattle Nobel laureate E. Donnall Thomas dies at 92The Seattle Times. Праверана 20 кастрычніка 2012.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129487546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=THOMAS,%20E.%20Donnall%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  7. Appelbaum, F. R. (2012). «E. Donnall Thomas (1920—2012)». Science 338 (6111): 1163—1163. doi:10.1126/science.1232395. PMID 23197524
  8. Notable Signers(нявызн.) (недаступная спасылка). Humanism and Its Aspirations. American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.
  9. http://www.aabb.org/development/awardsscholarships/awards/Pages/recipientspast.aspx Архівавана 31 студзеня 2013.
  10. http://cancerres.aacrjournals.org/content/59/7_Supplement/1673s.full.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Трансплантолагі
Нарадзіліся ў 1920 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 2012 годзе
Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі 20 кастрычніка
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Сіэтле
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Выпускнікі Гарварда
Асобы
Нарадзіліся 15 сакавіка
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне