wd wp Пошук:

Эдуард Іосіфавіч Зубрыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубрыцкі. Эдуард Іосіфавіч Зубрыцкі (17 красавіка 1942, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 6 мая 2008) — беларускі паэт і журналіст. З 2005 года член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам у Чашніцкім і Верхнядзвінскім раёнах. 3 1971 года супрацоўнік рэдакцыі верхнядзвінскай раённай газеты «Дзвінская праўда».

Першыя вершы надрукаваў у 1960 годзе ў Бягомльскай раённай газеце «Савецкі патрыёт» і часопісе «Маладосць». 3 гэтага часу яго творы пачалі з’яўляцца таксама ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Работніца і сялянка», рэспубліканскіх і абласных газетах, змяшчаліся ў альманахах «Дзень паэзіі», «Універсітэт паэтычны», «Квадра», «Віцебшчына літаратурная», іншых калектыўных зборніках. Эдуард Іосіфавіч — аўтар аповесці «Суэма» (1968), паэмы «Жальба Сар’янскай пушчы» (1993). У 1975 г. выйшаў зборнік яго вершаў і паэм «Блакітныя казкі». Пачынаючы з 2001 года, адна за другой выйшлі зборнікі вершаў: «Птушка з водсветам заранкі» (2001), «Рабінавыя астравы» (2004), «Мне б хоць кропельку неба» (2005), «Журлівіца» (2006), «След чмяля» (2006), «Прычашчэнне» (2007), «Сцяблінка баравая» (2007).

У 2011 годзе ў бібліятэцы гэтага саюза выйшла кніга выбраных твораў Эдуарда Іосіфавіча «Восень над вогнішчам».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне