wd wp Пошук:

Эдмунд Спенсер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спенсер. Э́дмунд Спе́нсер (англ. Edmund Spenser; к. 155213 студзеня 1599, Лондан) — англійскі паэт, сучаснік Шэкспіра.

Дакладная дата нараджэння невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 15791580 Спенсер служыў у англійскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірландскі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысціянскіх дабрадзейнасцей), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталаміён» (1596) і «Чатыры гімна» (1596). Стваральнік так званай спэнсеравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірландскае паўстанне 1598 года вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лондан, дзе ён і памёр.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Edmund Spenser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Edmund Spenser // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1552 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1599 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане