.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Эдмунд Грындал (англ.: Edmund Grindal; каля 1519 — 6 ліпеня 1583) — англійскі святар, архібіскуп Кентэрберыйскі з 1575 года.
Грындал рана займеў славу моцнага пратэстанцкага прапаведніка і зрабіўся адным з капеланаў караля Эдуарда VI. У 1553 годзе ён быў намінаваны на пасаду біскупа Лонданскага, аднак смерць караля і ўзыход на трон яго сястры, каталічкі Марыі I, перашкодзіла гэтым планам. Грындал не пажадаў шукаць кампрамісаў з новай ўладай і з’ехаў у выгнанне ў Страсбург. Калі ў 1559 годзе была каранаваная новая каралева, пратэстантка Лізавета I, Грындал вярнуўся ў Англію і ў хуткім часе зрабіўся нарэшце біскупам Лонданскім. Адмоўна ставіўся да традыцыйных літургічных убораў, у якіх бачыў непатрэбныя рэшткі каталіцкага ўплыву. У 1570 годзе Грындал атрымаў пасаду архібіскупа Ёркскага, а ў 1575 годзе — архібіскупа Кентэрберыйскага, але хутка трапіў у няласку каралевы, адмовіўшыся забараняць пэўныя пурытанскія практыкі. У выніку ў 1577 годзе ён быў адсунуты ад кіравання Царквой Англіі, аднак не пажадаў падаваць у адстаўку і заставаўся фармальна архібіскупам. Прымірыўся з каралевай ён толькі ў 1582 годзе, незадоўга да сваёй смерці.