wd wp Пошук:

Эдмон Адольф дэ Ротшыльд

Барон Эдмон Адольф дэ Ротшыльд (30 верасня 1926 - 2 лістапада 1997) — член французскай галіны фінансавай дынастыі Ротшыльдаў.[2]

Сям’я

Яго бацькі — барон Морыс дэ Ротшыльд і швейцарская баранэса Наэмі Хальфен — развяліся, калі ён быў дзіцем. Яго дзед — Эдмон дэ Ротшыльд. Яго стрыечныя браты — Элі дэ Ротшыльд, Гі дэ Ротшыльд, Ален дэ Ротшыльд. Напачатку рэжыму Вішы ў Францыі яго бацька прагаласаваў супраць маршала Анры Філіпа Петэна, што вымусіла маці Эдмона павезці яго да сябе ў радавое памесце Château de Pregny у нейтральнай Швейцарыі ў 1940 годзе.[3]

Ён жаніўся на Веселінцы ў 1958 годзе, але гэты шлюб апынуўся няўдалым.[3] На сваёй другой жонцы, Надзін Л’хапіталіер, актрысе, ён жаніўся ў 1963 годзе. Яна была каталічкай, але перайшла ў іўдаізм. Неўзабаве пасля вяселля ў іх нарадзіўся сын Біньямін дэ Ротшыльд.

Бізнес

Банкаўская справа

Пасля заканчэння Універсітэта Жэневы[4] і атрымання дыплома юрыста ў Парыжы ён тры гады прапрацаваў у банку de Rothschild Frères, пасля чаго ён заснаваў свой інвестыцыйны банк La Compagnie Financière Edmond de Rothschild. Акрамя таго ён інвеставаў у Banque privée Edmond de Rothschild у Жэневе і Club Med. У 1973 годзе ён інвеставаў $22 млн. у Bank of California і прадаў свае акцыі ў 1984 годзе, да таго як той быў прададзены Mitsubishi Bank у 1985 годзе.[2][3]

Вінаробства

Быў фундатарам шато Лафіт-Ротшыльд. Купіў Шато Кларк (Château Clarke) у 1970-х гадах, якое стала паспяхова прадаваць кашэрнае віно.[3] Яму таксама належаў Savour Club, французскі вінны клуб, і Château Malmaison, якое ён падарыў сваёй жонцы.[2]

Узнагароды

Cтаў Камандорам Ордэна мастацтваў і літаратуры ў 1990 і быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна ў 1994 годзе.[4]

Спасылкі

  1. http://www.nytimes.com/1997/11/04/business/baron-edmond-de-rothschild-71-french-financier-dies.html
  2. 1 2 3 Prial, Frank J. Baron Edmond de Rothschild, 71, French Financier, Dies. New York Times (4 лістапада 1997). Праверана 29 сакавіка 2009.
  3. 1 2 3 4 Faith, Nicholas Obituary: Baron Edmond de Rothschild. The Independent (4 лістапада 1997). Праверана 29 сакавіка 2009.
  4. 1 2 The Peerage: Edmond Adolphe de Rothschild. Thepeerage.com. Праверана 29 сакавіка 2009.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Жэнева
Катэгорыя·Дынастыя Ротшыльдаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Банкіры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе