wd wp Пошук:

Эдвард Пякарскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пякарскі. Эдвард (Эдуард) Каралевіч Пяка́рскі (13 (25) кастрычніка 1858, вёска Пятровічы (каля Смалявічаў), Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 29 чэрвеня 1934) — беларускі этнограф, географ, фалькларыст, мовазнавец. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1927), ганаровы акадэмік (1931)[3].

Біяграфія

Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай, Чарнігаўскай гімназіях, у Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. За ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытута, сасланы ў Якуцію (1881). Даследаваў геаграфію, фальклор і мову, супрацоўнічаў з Усходне-Сібірскім аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства. Працаваў вучоным захавальнікам Музея антрапалогіі і этнаграфіі[4]. У 1914—1917[3] гадах сакратар аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР.

Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках у Санкт-Пецярбургу (набярэжная Смаленкі, 9). Надмагілле ўнесена ў Пералік аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны федэральнага (агульнарасійскага) значэння, якія знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу[5].

Навуковая дзейнасць

Прымаў удзел у экспедыцыях Усходне-Сібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства (1894—1896), Аяна-Нельканскай (1914—1917). Складальнік і рэдактар серыі «Об­раз­цы на­род­ной ли­те­ра­ту­ры яку­тов» (т. 1-3, 1911—1918)[4]. Адзін з аўтараў «Слоўніка якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—1930)[3]. Рэдакар часопіса «Жи­вая ста­ри­на» (1914—1917)[4].

Зноскі

  1. Пекарский Эдуард Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  2. 1 2 Пекарский Эдуард Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. 1 2 3 Беларусь, 1995
  4. 1 2 3 ВРЭ
  5. Постановление Правительства РФ от 10 июля 2001 г. № 527.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Географы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Смаленскіх лютэранскіх могілках
Катэгорыя·Філолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута ўсходазнаўства РАН
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскай дзяржаўнай зоаветэрынарнай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Даследчыкі Сібіры
Катэгорыя·Этнографы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя члены АН СССР
Катэгорыя·Фалькларысты СССР
Катэгорыя·Фалькларысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Географы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных