wd wp Пошук:

Эдвард Герэк

Эдвард Герэк (польск.: Edward Gierek; 6 студзеня 1913, вёска Паромбка, Царства Польскае, Расійская імперыя — 29 ліпеня 2001, Цешын, Сілезскае ваяводства, Польшча) — польскі палітычны дзеяч. Першы сакратар ЦК ПАРП (1970—1980). У 1981 кароткі час знаходзіўся ў зняволенні.

У 1923 г. разам з маці эміграваў у Францыю, дзе ў 1926—1934 гг. працаваў на вугальных шахтах. У 1931 г. уступіў у шэрагі Французскай кампартыі. У 1934 г. за ўдзел у страйку шахцёраў быў арыштаваны і высланы ў Польшчу, дзе неўзабаве быў прызваны ў армію. У 1937 эміграваў у Бельгію, працаваў гарняком на вугальнай шахце. У 1937 г. уступіў у шэрагі кампартыі Бельгіі. Падчас нямецкай акупацыі Бельгіі (1940—1944) удзельнічаў у Руху Супраціву, быў адказным за выпуск польскай падпольнага друку.

У 1980 г. пасля серыі масавых агульнанацыянальных забастовак, праведзеных у знак пратэсту супраць падвышэння коштаў на прадукты харчавання, адпраўлены ў адстаўку. Пасля прыходу да ўлады Войцеха Ярузельскага быў падвергнуты хатняму арышту. Адышоў ад палітычнага жыцця, жыў у правінцыі, займаўся напісаннем мемуараў.

Дэпутат сейма ПНР у 1952—1980 гг.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Edward Gierek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжом
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК ПАРП
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Цешыне