wd wp Пошук:

Шэліф

Шэліф (араб. وادي الشلف‎‎) — рака ў Алжыры.

Даўжыня ад вытоку ракі Туіль (Cебгаг) складае 725[1][2] (700[3]) км. Плошча вадазбору каля 35 000 км².

Рака бярэ пачатак на паўночных схілах гор Амур (сістэма Сахарскага Атласа), у верхнім цячэнні перасякае пустынныя Высокія плато, цячэ ў паўночным напрамку, упадае ў Міжземнае мора. Высокая воднасць зімой; расход вады дасягае 1000—5000[2][3] м³/с. Летам малаводная, месцамі перасыхае. Узровень вады ў залежнасці ад частаты засушлівых перыядаў можа змяняцца. Пры гэтым у сезон паводкі мясцовае насельніцтва выкарыстоўвае ваду з Шэліфа на арашэнне палёў. На рацэ вадасховішча Грыб і ГЭС.

Згадваецца ў творы Жуля Верна «Гектар Сервадак».

Зноскі

  1. Chelif River // Encyclopaedia Britannica(англ.)
  2. 1 2 Шелиф // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.) (руск.)
  3. 1 2 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 594. — 671 с. с илл.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Алжыра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Міжземнага мора ў Афрыцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта