wd wp Пошук:

Шэлдан Лі Глэшау

Шэлдан Лі Глэшау (англ.: Sheldon Lee Glashow; нар. 5 снежня 1932, Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979) (сумесна з Абдусам Саламам і Стывенам Вайнбергам).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і Люіса Глухоўскага і Бэлы Рубін (абодва ўраджэнцы Бабруйска), якія заснавалі ў Нью-Ёрку кантору па рамонце водаправода. Скончыў Карнельскі ўніверсітэт (1954); магістр (1955). Пад кіраўніцтвам будучага Нобелеўскага лаўрэата Джуліяна Швінгера выканаў і абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «вектарны мезон ў распадзе элементарных часціц» (1959) ў Гарвардскім універсітэце. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта (1961-1962), Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі (1962-1966) і Гарвардскага (з 1966 г.) універсітэтаў.

Працаваў у галіне тэорыі элементарных часціц. Значная частка работ Глэшау прысвечана праблеме аб’яднання ўсіх тыпаў узаемадзеянняў, назіраных у прыродзе (моцнага, слабога, электрамагнітнага і гравітацыйнага). Выкарыстаная ім так званая калібравальная сіметрыя, дазволіла распрацаваць тэорыю аб’яднання электрамагнетызму і слабога ўзаемадзеяння (электраслабога ўзаемадзеяння) і прадказаць наяўнасць слабых нейтральных токаў паміж элементарнымі часціцамі. Гэты ўклад вучонага быў ацэнены Нобелеўскім камітэтам, і яму была прысуджана Нобелеўская прэмія.

Глэшау таксама ўнёс істотны ўклад у разуменне моцнага ўзаемадзеяння элементарных часціц, увёўшы ва ўжытак чацвёрты (зачараваны) тып кваркаў. (Першыя тры тыпы кваркаў - верхнія, ніжнія і дзіўныя - былі прапанаваны ў 1963 г. фізікамі Мюрэем Гел-Манам і Джорджам Цвейгам). Такім чынам, прадбачанне навукоўцаў атрымала эксперыментальнае пацверджанне. Апрацаваўшы вынікі выбуху звышновай зоркі, Глэшау паведаміў у 1987 г. аб сваіх больш нізкіх ацэнках масы нейтрына.

У 1960 г. Глэшау стварыў тэорыю электраслабога ўзаемадзеяння, заснаваную на ідэях калібровачнай сіметрыі. За ўклад у тэорыю слабых і электрамагнітных узаемадзеянняў паміж элементарнымі часціцамі удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1979, разам з Абдусам Саламам і Стывенам Вайнбергам).

Шэлдан Глэшау быў удастоены медаля Роберта Опенгеймера Універсітэта Маямі (1977) і медалі Джорджа Ледлі Гарвардскага універсітэта (1978). Абраны членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Зноскі

  1. Sheldon Lee Glashow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sheldon Lee Glashow // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. NNDB — 2002.
  6. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. 1 2 3 NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Замежныя члены РАН