Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і навукова-даследчы цэнтр у галіне інжынерыі і фізічных навук. Адна з самых прэстыжных тэхнічных вучэбных устаноў Ірана. Размешчаны ў горадзе Тэгеран.
Заснаванs ў 1966 годзе Махамадам Алі Маджтахедзі, арганізатарам навукі і рэктарам Тэгеранскага політэхнічнага інстытута, па ўказу шаха Ірана Махамеда Рэза Пехлеві як Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» па ўзору і падабенству Масачусэтскі тэхналагічнага інстытута. У першы год існавання ўніверсітэта на чатырох факультэтах — электраэнэргетычным, металургічным, механічным і хімічнага машынабудавання — навучаліся 412 студэнтаў, адабраных па вынікам усеіранскага конкурсу. Прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ складаўся з 54 выкладчыкаў.
У 1972 годзе Махамед Рэза Пехлеві, які быў прэзідэнтам універсітэта з моманта заснавання да 1979 года, прызначыў першага іранскага выпускніка МТІ, Сеіда Хасейна Насра рэктарам ВНУ і паставіў перад нім задачу пераўтварыць універсітэт у «іранскі МТІ»[1][2].
У 1967 — 1971 годах да факультэтаў Універсітэта, якія ўжо дзейнічалі, былі дададзены фізічны, матэматчыны, эканомікі і кіравання прамысловасцю, хімічны і грамадзянскага будаўніцтва[3].
У 1974 годзе адкрыўся філіял Індустрыяльнага ўніверсітэта «Арыямехр» у Ісфахане, які пазней выдзяліўся са складу ўніверсітэта і стаў самастойным Ісфаханскім тэхналагічным універстэтам.
Пасля Ісламскай рэвалюцыі у 1979 годзе Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» быў пераіменаваны ў Тэгеранскі індустрыяльны ўніверсітэт, які ў 1980 годзе атрымаў імя Маджыда Шарыфа Вакефі(англ.) бел. — студэнта-рэвалюцыянера, забітага ў 1975 годзе.
Цяпер ўніверсітэт мае два кампусы: Галоўны кампус знаходзіцца ў Тэгеране, Міжнародны кампус — на востраве Кіш у Персідскім заліве.
У 2015-2016 вучэбным годзе ва ўніверсітэце навучаліся больш за 9 000 студэнтаў, у тым ліку 5 776 бакалаўраў, 4 726 магістраў, 700 дактарантаў[4].
Па стану на 1 верасня 2015 года, прафесарска-выкладчыцкі склад Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Шарыфа налічвае больш за 450 выкладчыкаў. У яго складзе 168 прафесараў, 115 дацэнтаў, 153 асістэнтаў-прафесараў.
Па стану на чэрвень 2016 года асноўны вучэбны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на 14 факультэтах[5]:
Структура факультэтаў у цэлым адпавядае асноўным накірункам адукацыйнай дзейнасці Ўніверсітэта.
Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа мае 15 навукова-даследчыцкіх цэнтраў.
Універсітэт мае вялізны аўтарытэт у Іране ў галіне даследаванняў прыкладных і фундаментальных навук. У апошнія некалькі гадоў універсітэт зайдмае першые месцы у краіне па аб’ёмам укладаемых у даследаванні сродкаў, атрымоўваемых грантаў і прэмій, а таксама выданню навуковых прац і дысертацый.
Бібліятэка ўніверсітэта валодае найбагацейшым сярод бібліятэк іншых ВНУ фондам інжынерна-тэхнічнай літаратуры. Была адкрыта ў 1965 годзе, адначасова з пачаткам працы ўніверсітэта. Цэнтральная бібіятэка выконвае важнейшую задачу па ўкамплектаванню кніг, часопісаў, справаздач і іншых навуковых крыніц, абслугоўвае наведвальнікаў, а таксама ўключае ў сябе 9 іншых спецыялізаваных бібліятэк-філіялаў.
Academic Rancing of Wprld Universities[6]
2015: 401-500
Times Higher Education[7]
2015-2016: 401-500
2014-2015: 301-350
2013-2014: 251-275
2012-2013: 301-350
2011-2012’: 301-350
U.S.News[8]
2016: 435
2015: 377
Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа на Вікісховішчы |