wd wp Пошук:

Шылува

Шы́лува (літ.: Šiluva, польск.: Szydłowo) — мястэчка ў Літве, у гістарычнай вобласці Жамойці. Цэнтр сянюніі ў Расяйнейскім раёне Каўнаскага павета. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Расяйнея. Насельніцтва — 635 чал. (2011).

Гісторыя

Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Шылува ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1457 годам у сувязі з будаўніцтвам Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і апосталаў Пятра і Барталамея вялікалітоўскім шляхцічам Пятром Гедыгольдавічам. Пазней мястэчка стала вядомым дзякуючы фэсту Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

З прыходам Рэфармацыі ў XVI стагоддзі мноства жыхароў Шылувы навярнуліся ў кальвінізм, а касцёл быў разрабаваны і ўрэшце закрыты. Апошні пробашч, Ян Галубка, закапаў рэліквіі і дакументы побач з касцёлам.

У 1608 годзе дзецям, якія пасвілі авечак, аб’явілася Дзева Марыя, паказаўшы месца, дзе закапаныя дакументы. У 1622 годзе з іх дапамогай каталікі здолелі вярнуць сабе касцёл. На месцы аб’яўлення паўстаў драўляны касцёл і стаў ладзіцца фэст, а абраз Дабраславёнай Дзевы Марыі з Божым Дзіцём стаў лічыцца цудадзейным.

У 1786 годзе была збудавана базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая захавалася да нашага часу.

За расійскім часам ў Шылуве распаўсюджвалася літаратура, якую дастаўлялі кніганошы з Прусіі, таму расійскія ўлады забаранілі святкаванне фэсту. Яго адзначэнне ўзнавілася пасля атрымання Літвой незалежнасці ў 1918 годзе. Пасля далучэння Балтыкі да СССР у 1940 годзе савецкія ўлады спрабавалі забараніць традыцыю, аднак канчаткова не здолелі гэтага зрабіць. Напрыклад, у 1979 годзе падчас пілігрымкі КДБ перакрыла ўсе дарогі да Шылувы з прычыны нібыта эпідэміі свіной чумы.

Дом Яна Паўла II

Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1990 годзе аднавіўся і старажытны фестываль у гонар Дзевы Марыі, на які збіраліся пілігрімы з розных кутоў краіны. У 1993 годзе падчас візіту ў Літву Папа Ян Павел II пабываў у пілігрымцы да касцёлу Дзевы Марыі ў Шылуве. На дзясятую гадавіну папскага візіту была адкрытая новая ўстанова для пілігрымаў і семінарыстаў пад назвай «Дом Яна Паўла II» (літ.: Jono Pauliaus II namai).

Турыстычная інфармацыя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Шылуўская сянюнія
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы
Катэгорыя·Населеныя пункты Расяйнейскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96