wd wp Пошук:

Шчэрбінка

Шчэрбінка[2] (руск.: Ще́рбинка) — горад, паселішча і гарадская акруга ў складзе Масквы, уваходзіць у Навамаскоўскую адміністрацыйную акругу Масквы. Да 1 ліпеня 2012 года Шчэрбінка была горадам абласнога падпарадкавання Маскоўскай вобласці, была ўключана ў склад Масквы ў ходзе рэалізацыі праекта па пашырэнні горада.

Насельніцтва — 47 504 чал. (2017).

Размешчана на Варшаўскай шашы. Чыгуначная станцыя Шчэрбінка на Курскім напрамку МЧ. На поўначы і ўсходзе мяжуе з раёнам Паўднёвае Бутава Паўднёва-Заходняй адміністрацыйнай акругі, на поўдні і паўднёвым захадзе — з паселішчам Васкрасенскае Навамаскоўскай адміністрацыйнай акругі.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — карта Маскоўскай вобласці
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады ў складзе Масквы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара