wd wp Пошук:

Шуцманшафт

Шуцманша́фт (ням.: Schutzmannschaft), скар. шу́ма (ням.: Schuma), ад шу́цман (ням.: Schutzmann — супрацоўнік ахоўнай паліцыі ў Германіі да 1945 года) — «ахоўныя каманды», асаблівыя падраздзяленні, першапачаткова ў складзе дапаможнай паліцыі Трэцяга рэйха на акупаваных тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны, карныя батальёны, якія дзейнічалі пад непасрэдным камандаваннем немцаў і разам з іншымі нямецкімі часцямі. Як правіла, фармаваліся з тутэйшага насельніцтва і ваеннапалонных. Пазней на базе асобных батальёнаў былі сфармаваныя часці Вафен СС.

Былі найболей шматлікія на колішніх польскіх тэрыторыях, у заходняй частцы Савецкага Саюза і ў Балтыі.

Форма

Сябры шуцманшафтаў насілі нямецкую вайсковую форму, але з асаблівымі знакамі адрознення (), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu, Tapfer, Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».

Прымяненне

Першыя батальёны «Шума» сталі стварацца немцамі ў канцы ліпеня 1941 года. Да канца 1942 года колькасць «шума» дасягнула прыкладна 300 тысяч людзей, зарганізаваных у батальёны, а таксама якія служылі на розных асобных пасадах.

Супольная аперацыя шуцманшафта і паліцыі бяспекі падчас Паўстання ў Варшаўскім гета
Здымак да рапарта Юргена Штропа, май 1943 года. Арыгінальны нямецкі тэкст: «Ужыванне туземных жаўнераў у аперацыі»
Шуцманшафт-каманды прымалі ўдзел у забойстве [яўрэяў](/Яўрэі "Яўрэі") у ходзе «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання», у ахове канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, а таксама былі чынна далучаныя ў гэтак званыя «дзеянні па ліквідацыі бандыцкіх фармаванняў» (антыпартызанскія дзеянні).

Часта у адносінах да шуцманаў выкарыстоўваўся тэрмін «туземныя жаўнеры» («аскары» ням.: Askari).[1][2]

Сістэма званняў

Адпаведнасць сістэмы званняў ахоўнай паліцыі і вермахта.[3]

Шуцманшафт Вермахт
Schutzmann Schütze Радавы
Unterkorporal Gefreiter Яфрэйтар
Vizekorporal Obergefreiter
Korporal Stabsgefreiter
Vizefeldwebel Feldwebel Сяржант
Kompaniefeldwebel Oberfeldwebel Старшы сяржант
Zugführer Leutnant Лейтэнант
Oberzugführer Oberleutnant Старшы лейтэнант
Kompanieführer Hauptmann Капітан
Batallionsführer Major Маёр

Беларускія шуцманы

Асноўны артыкул: **Беларуская дапаможная паліцыя**Спіс некаторых беларускіх фармаванняў шуцманшафт:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Kazimierz Moczarski, Rozmowy z katem
  2. Даклад Юргена Штропа Генрыху Гімлеру «Варшаўскага гета больш не існуе», май 1943 г.(ням.) ,(англ.) [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.
  3. Українські військові формування в збройних силах Німеччини (1939-1945) - Андрій Боляновський - Тека авторів - Чтиво. Чтиво. Праверана 17 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Шуцманшафт
Катэгорыя·З’явіліся ў 1941 годзе