wd wp Пошук:

64-ы батальён дапаможнай паліцыі

64-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)[1] (ням.: Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/64) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.

Шлях батальёна

64-ы батальён быў сфармаваны 1 лютага 1944 года у Глыбокім як вартавы[3]. У траўні 1944 года батальён атрымаў статус палявога[3]. Найпраўдападобней, батальён так ніколі і не дасягнуў баявога стану, бо, станам на 29 лютага 1944 года[4], налічваў толькі 65 чалавек[1]. У чэрвені[5] батальён быў эвакуяваны ў Польшчу з-за савецкага наступлення на Беларусь. Пазней батальён увайшоў у склад 2-га палка брыгады Зіглінга.

Зноскі

  1. 1 2 Юры Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць Архівавана 30 снежня 2020.
  2. Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 320. — 426 с.
  3. 1 2 Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 159. — 426 с.
  4. Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 321. — 426 с.
  5. Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 162-163. — 426 с.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Беларускія фармаванні шуцманшафта
Катэгорыя·1944 год у Беларусі