wd wp Пошук:

Шумакі

Шумакі́[1] (трансліт.: Šumaki, руск.: Шумаки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны захад ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).

Гісторыя

Выяўленая археолагамі за 2,5—3 км на паўночны захад ад вёскі стаянка эпохі мезаліту сведчыць пра засяленне гэтых мясцін яшчэ з глыбокай старажытнасці.

У пачатку 16 стагоддзя вёска — прыватная ўласнасць у Берасцейскім старостве і павеце ВКЛ, належала падкаморыю брэсцкаму князю Яну Шуйскаму. У 1609 годзе пабудавана праваслаўная мураваная царква.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Адносілася да маёнтка Церабунь, якім валодаў граф Грабоўскі. У 1897 годзе працавалі карчма, царкоўна-прыходская школа, кузня.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў, загубілі 4 мірных жыхароў; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У студзені 1950 года арганізаваны першы калгас «Ленінец», у які ўвайшла 51 гаспадарка з 60. Пазней стаў называцца «Краіна Саветаў», пасля ўзбуйнення — «Пагранічнік». Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Матыкальскага сельсавета[2].

Інфраструктура

Насельніцтва

Славутасці

Спаса-Праабражэнская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Клейнікаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шумакі