wd wp Пошук:

Басаў праліў

Басаў праліў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баса. Ба́саў праліў — праліў, які раздзяляе Аўстралію і востраў Тасманія і злучае Індыйскі акіян з Ціхім.

Шырыня праліва складае 240 км, а сярэдняя глыбіня каля 50 м. Праліў узнік усяго каля 10 000 гадоў назад у сувязі з павышэннем узроўня мора. Да гэтага Тасманія была часткай аўстралійскага кантынента. Праліў названы яго адкрывальнікам Мэцью Фліндэрсам у гонар карабельнага ўрача Джорджа Баса ў 1798 годзе.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Геаграфія Тасманіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пралівы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Пралівы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Пралівы Ціхага акіяна