wd wp Пошук:

Шоша

Шо́шарака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.

Выцякае з возера Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад в. Надазер′е, упадае ў возера Пліса з усходу, за 2 км на паўднёвы-ўсход ад вёскі Прудаўё. Цячэ па Ушацка-Лепельскім узвышшы, у вярхоўі і сярэднім цячэнні па лясістай мясцовасці. Асноўныя прытокі — Чысцянка і Лучайка (злева).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 304 км², азёрнасць каля 5 %. У басейне ракі азёры Белае, Шо, Белае, Мылічына, Гаранскае і інш.

Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км.
Даліна Шошы скрынкападобная, звілістая, шырынёй 0,5—2 км, месцамі да 4 км. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3—5 м у верхнім цячэнні да 12 м у сярэднім і ніжнім. Берагі стромкія. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Мнюты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара