wd wp Пошук:

Шопка

Шопка (польск.: szopka, літар. — вяртэп) - адна з форм польскага народнага тэатра лялек. Вядома з XVI ст., пашырана ў XVIIXX стст. Узнікненне звязана са святам Каляд. Уяўляла сабой 2-ярусную скрынку. Лялечнікі вадзілі драўляныя лялькі на шпянях па проразях у падлозе сцэны-яруса. На верхнім ярусе («рай») паказвалі сцэны на біблейскія сюжэты, на ніжнім («пекла») — інтэрмедыі (кароткія камічныя сцэнкі з песнямі і танцамі). Сярод папулярных персанажаў інтэрмедый польскі аналаг Пятрушкі — Капленяк. Паказы шопкі паўплывалі на зараджэнне ў XVIXVII стст. лялечных спектакляў на Беларусі (батлейка) і на Украіне (вертэп).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Тэатр Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лялечны тэатр