wd wp Пошук:

Стаханаўскі рух

Стаханаўскi рух — масавы рух рабочых-паслядоўнікаў Аляксея Стаханава ў Савецкім Саюзе ў 1930-х.

Рух узнік падчас другой пяцігодкі, у 1935 годзе. Пачынальнікам стаханаўскага руху быў шахцёр Аляксей Стаханаў, які разам з брыгадай крапільшчыкаў у ноч на 31 жніўня за змену перавыканаў норму ў 14,5 разоў. У наступстве рэкорд Стаханава быў пабіты шахцёрам Мікітам Ізотавым.

14-17 лістапада 1935 года ў Маскве адбылася Першая Усесаюзная нарада стаханаўцаў, якая падкрэсліла важную ролю стаханаўскага руху ў сацыялістычным будаўніцтве.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прапаганда ў СССР
Катэгорыя·1935 год у СССР
Катэгорыя·Гісторыя СССР
Катэгорыя·Эканоміка СССР
Катэгорыя·Саветызмы