wd wp Пошук:

Хусінскае паўстанне

Хусінскае паўстанне — супрацьстаянне шахцёраў рудніка «Крэка» і ўзброеных сіл Югаславіі падчас усеагульнай забастоўкі гарнякоў Босніі і Герцагавіны ў перыяд з 21 па 28 снежня 1928 года. Названа ў гонар шахцёрскага пасёлка Хусіна каля Тузлы.

Страйк пачаўся з-за таго, што ўрад парушыў пагадненьне аб узроўні заробкаў шахцёраў. У ім удзельнічала каля 7 тысяч працоўных, а кіравала стачкай Камуністычная партыя Югаславіі. У ходзе забастоўкі сем’і шахцёраў былі выселены з дзяржаўнага жылля, а самі шахцёры мабілізаваны. Большасць шахцёраў, якія былі выселены, з’яўляліся этнічнымі славенцамі. Страйк скончыўся растрэлам паўстанцаў, падчас якога загінула 7 гарнякоў і мясцовых сялян, больш за 10 шахцёраў былі параненыя, яшчэ 400 былі арыштаваныя. Расстрэл паўстанцаў выклікаў акцыі пратэсту шахцёраў па ўсёй тэрыторыі Босніі і Герцагавіны.

Праз трынаццаць месяцаў пасля паўстання, арыштаваным шахцёрам вынеслі прысуды. 10 шахцёраў атрымалі розныя турэмныя тэрміны - ад аднаго да пятнаццаці месяцаў зняволення. Гарняк Юры Керашэвіч, абвінавачаны ў забойстве жандарма, быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Прысуд Керашэвічу выклікаў акцыі пратэста ў Югаславіі і за мяжой, у выніку чаго прысуд быў заменены на 20 гадоў пазбаўлення волі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тузла (горад)
Катэгорыя·Снежань 1920 года
Катэгорыя·Канфлікты 1920 года
Катэгорыя·Гісторыя Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Гісторыя Югаславіі
Катэгорыя·Забастоўкі