wd wp Пошук:

Шахунья

Шахунья (руск.: Шахунья) — горад (з 1943) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шахунскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 22,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1921 годзе.

Горад размешчаны за 240 км на поўнач ад Ніжняга Ноўгарада, на аўтамабільнай і чыгуначнай трасе Ніжні Ноўгарад — Кіраў.

У Шахунье размешчаныя філіял дэпо і шэраг значных чыгуначных прадпрыемстваў. Ёсць малаказавод, леспрамгас, дрэваапрацоўчы завод, прадпрыемства па выпуску воздухаачышчальных фільтраў, вышывальная фабрыка, якая развівае мясцовыя традыцыі ткацтва.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Ніжагародскай вобласці