wd wp Пошук:

Шатландскае каралеўства

Шатландскае каралеўства (шатл. гэл.: Rìoghachd na h-Alba, скотс: Kinrick o Scotland) — незалежная дзяржава Паўночнай Еўропы ў перыяд з 843 па 1707 гады. Яно ахоплівала паўночную частку вострава Брытанія і мела агульную мяжу з Каралеўствам Англія. Шатландыя была аб’яднана з Англіяй у 1707 годзе, утварыўшы т. з. Каралеўства Вялікабрытанія. З 1482 года, калі англічане захапілі прыбярэжны горад Бервік, межы каралеўства Шатландыі ў цэлым супадалі з сучаснай Шатландыяй. У 1700 годзе насельніцтва каралеўства налічвала каля 1.1 мільёна жыхароў.

Сталіцы

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Шатландыі Кіраванне

Палітычны лад каралеўства адрозніваўся значнай складанасцю. У каралеўстве прызнаваўся адзіны манарх — кароль Шатландыі, які абапіраўся на правадыроў кланаў і ваенна-адміністрацыйны апарат. Вялікая частка пасад перадавалася або па спадчыне, або па завяшчанні дзеючай службовай асобы (мэнск.: tànaiste).

У каралеўстве існаваў уласны парламент (упершыню згадваецца ў 1235 годзе), які ўяўляў тры саслоўя (духавенства, дваранства і бюргерства).

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Шатландыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 843 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1707 годзе
Катэгорыя·Краіны-манархіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай