wd wp Пошук:

Каралеўства Вялікабрытанія

Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворана ў 1707 годзе шляхам уз’яднання каралеўстваў Англія і Шатландыя (гл. Акт аб уніі 1707 года). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парламенту і сумеснага ўраду ў горадзе Вэстмінстэр. Шатландыя і Англія былі звязаны паміж сабой персанальнай уніяй пачынаючы ўжо з 1603 года.

У 1707 годзе на змену англійскай і шатландскай манархіям прыйшла “брытанская манархія”. Парламент Англіі быў пашыраны да парламенту Вялікабрытаніі, а шатландскі парламент быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзьве краіны атрымалі месцы ў Палаце обшчын і ў Палаце лордаў. Але Шатландыя не мела магчымасці дэлегаваць такую колькасць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасці насельніцтваў краін, адсылаючы некалькі меншую колькасць парламентарыяў. Шатландыя мела права адпраўляць у Лондан усяго толькі 45 дэпутатаў парламента і 16 пэраў.

Шатландскі парламент быў узноўлены 1 ліпеня 1999 года, пасля таго як насельніцтва Шатландыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэферэндуме 11 верасня 1999 года.

На змену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб’яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1707 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1707 годзе
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Гісторыя Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Манархі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Зніклі ў 1801 годзе