wd wp Пошук:

Шарлота Норберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Норберг.

Шарлота Норберг (шведск.: Maria Charlotta «Charlotte» Norberg; 27 снежня 1824, Стакгольм — 25 лютага 1892) — шведская балерына і балетны педагог. Адна з вядучых шведскіх балерын Каралеўскага шведскага балета ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Біяграфія

Шарлота Норберг нарадзілася ў Стакгольме ў 1824 годзе.

У 1833 годзе ва ўзросце дзевяці гадоў яе прынялі ў Каралеўскі балет у Каралеўскай оперы вучаніцай да Сафі Дагін. Ужо ў наступным годзе Шарлота дэбютавала як сольная танцоўшчыца.

У 1842 годзе Норберг выступіла ў балеце-пантаміме «Max och Emma», пастаўленым Сафі Дагін, і ў «Марнай засцярогі(руск.) бел.» Жана Даберваля(руск.) бел.. У 1846—1847 гадах была ў Капенгагене ў Дацкім каралеўскім балеце(руск.) бел., дзе брала ўрокі танца ў дацкага харэографа Аўгуста Бурнанвіля(руск.) бел..

Вярнуўшыся ў Стакгольм у 1847 годзе, была пастаўлена прыма-балерынай і заставалася ёй на працягу ўсёй сваёй кар’еры. У 1840-1850-х гадах Шарлота Норберг уваходзіла ў лік зорак Каралеўскага шведскага балета,[2] яе лічылі бліскучай прадстаўніцай школай Бурнанвіля, і сам А. Бурнанвіль, быўшы запрошаным выступаць у Стакгольме, часта запрашаў любімую вучаніцу нараўне з Юханнай Сундберг.[3] Шарлота сама выкладала танец вучням у стылі Бурнанвіля, адной з яе вучаніц была Сесілія Фламанд.

У 1853 годзе Шарлота выйшла замуж за Густава Фрэдрыка Цёрнера, служачага Каралеўскай оперы.[4] У гэтым шлюбе ў іх нарадзіўся сын Карл Эрык Цёрнер, які пасля стаў мастаком.

Апошні выступ Шарлоты на сцэне адбыўся 30 лістапада 1859 года на пастаноўцы Аўгуста Бурнанвіля «Вечарынка ў Альбана» (Pesten i Albano).

Шарлота Цёрнер памерла ў Стакгольме ў 1892 годзе.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 сакавіка 2022.
  2. Ahnfelt, Arvid, Europas konstnärer, Norrköping 1887, M. W. Wallberg & Comp. Boktryckeri.
  3. Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800, Gidlunds förlag (2007)
  4. Dagens Nyheter 26 november 1898 sid.2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Балетныя педагогі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Артысты балета Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балетныя педагогі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Балетныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня