wd wp Пошук:

Шапялі

Шапялі́[1] (трансліт.: Šapiali, руск.: Шепели) — вёска ў паўночнай частцы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размешчана на паўночным схіле Мінскага ўзвышша на скрыжаванні аўтадарогі P58 Мінск — Калачы — Мядзел з аўтадарогай Н8971 Юзуфова — Лысая Гара — Жукаўка. Непадалёк ад вёскі знаходзіцца Лысая гара (342 м), другая па вышыні кропка Беларусі пасля Дзяржынскай (Святой) гары.

Гісторыя

У 1924 і 1925—1954 гадах цэнтр Шапялёўскага сельсавета.

26 чэрвеня 1941 г. экіпаж самалёта пад камандаваннем капітана Мікалая Гастэлы разбіўся паміж вёскамі Мацкі і Шапялі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Мінскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Юзуфоўскі сельсавет