Ша́йтарава[1] (трансліт.: Šajtarava, руск.: Шайтерово) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Шайтараўскага сельсавета.
Паходзіць ад старалітоўскага імя індаеўрапейскага двухскладовага тыпу Šaitaras, якое ўтворанае двума складнікамі Šai- (Šei) і tar-. Другі складнік ад літоўскага tarti “мовіць”. Узнікненне паселішча звязана з часамі пашырэння Літоўскага княства на ўсход і займання земляў саслабелага Полацкага княства.[2]