wd wp Пошук:

Чырвонае Поле

Чырвонае Поле — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Да 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 17 км на паўночны захад ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін-Хойнікі.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае поле», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Буркоўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна