Чыну́к ва́ва (саманазва: chinuk wawa, chinook lelang) — крэольскі жаргон на заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі. Сфарміраваўся на основе чынукскіх, салішскіх, англійскай і раманскіх моў.
Узнікненне чынук вава звязана з усталяваннем гандлю паміж індзейцамі ціхаакіянскага ўзбярэжжа з маракамі еўрапейскага паходжання ў канцы XVIII ст. Доўгі час з’яўляўся своеасаблівым кайнэ ў працэсе гандлёвых камунікацый ад Аляскі да поўначы Каліфорніі. Паўплываў на англійскія дыялекты ЗША і Канады.
Пісьмовасць на аснове лацінкі і стэнаграфіі.
Да другой паловы XX ст. чынук вава фактычна знік з ужытку, але ў нашы дні дзейнічаюць праграмаы для яго адраджэння.