wd wp Пошук:

Стэнаграфія

Прыклад стэнаграфіі (нідэрландская мова)

Стэнаграфія (ад грэч.: στενός — вузкі, цесны і γράφειν — пісаць) — спосаб пісьма з дапамогай спецыяльных знакаў і цэлага шэрагу скарачэнняў, які дае магчымасць хутка запісваць вусную мову. Хуткасць стэнаграфічнага запісу перавышае хуткасць звычайнага ў 4-7 разоў.

У 2009 г. першы адпаведны беларускамоўны падручнік выдаў Станіслаў Суднік[1][2].

Зноскі

  1. Глеб Лабадзенка. Адзіны ў свеце падручнік па беларускай стэнаграфіі напісаў краязнаўца з Ліды // Звязда : газета. — 9 чэрвеня 2010. — № 110 (26816). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. Станіслаў Суднік. Стэнаграфія / Навук.рэд.Павел Сцяцко. — Ліда: Таварыства беларускай мовы, 2009. — 224 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Стэнаграфія